Перайсці да зместу

Bertie the Brain

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Bertie the Brain
Схема, якая паказвае 3-разрадны сумаршчык з выкарыстаннем адытронных трубак у адпаведнасці з патэнтавай заявай.
Схема, якая паказвае 3-разрадны сумаршчык з выкарыстаннем адытронных трубак у адпаведнасці з патэнтавай заявай.
Распрацоўшчык Джозеф Кейтс[d]
Дата выпуску 25 жніўня 1950[1]
Жанр Крыжыкі-нулікі
Тэхнічныя даныя
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Bertie the Brain» ― адна з першых камп’ютарных гульняў у гісторыі, створаная Джозефам Кейтсам[en] у Таронта для Канадскай нацыянальнай выстаўкі[en] 1950 года. Уяўляе сабой камп’ютар вышынёй чатыры метры, на якім наведвальнікі выстаўкі маглі згуляць у крыжыкі-нулікі супраць штучнага інтэлекту. Гулец уводзіў ход з дапамогай падсветленай клавіятуры ў форме сеткі тры на тры, а сама гульня праходзіла на сетцы з лямпаў, размешчанай вышэй. У машыны быў наладжвальны ўзровень складанасці. Пасля двух тыдняў, праведзеных на выстаўцы па ініцыятыве «Rogers Majestic[en]», гульня была разабрана і забыта.

Кейтс пабудаваў гульню для дэманстрацыі вынайдзенай ім мініятурнай версіі электроннай лямпы[en], якая не знайшла ўжывання на практыцы, бо неўзабаве камп’ютары перайшлі на транзістары, а праблемы з патэнтам не дазволілі лямпам Кейтса распаўсюдзіцца за межы «Bertie» да гэтага моманту. «Bertie the Brain» лічыцца адной з першых камп’ютарных гульняў, і, верагодна, з’яўляецца першай гульнёй, якая візуальна адлюстроўвае гульнявы працэс. Яна была створана ўсяго праз тры гады пасля вынаходства ракетнага сімулятара, першай інтэрактыўнай электроннай гульні. З іншага боку, выкарыстанне лямпаў замест экрана для візуальнага адлюстравання гульнявога працэсу супярэчыць некаторым азначэнням камп’ютарных гульняў.

Зноскі